Беларуская Служба

Польскі фермер пад савецкім сцягам звярнуўся да Пуціна з заклікам разабрацца з Украінай

21.02.2024 08:43
У Польшчы праходзяць масавыя акцыі пратэсту мясцовых фермераў, якія пратэстуюць супраць вольнага гандлю з Украінай, а таксама супраць еўрапейскага «Зялёнага ладу».
ІлюстрацыяShutterstock/Jakob Berg

«Пуцін, навядзі парадак з Украінай і Бруселем, а таксама з нашымі ўрадоўцамі, – так перакладаецца лозунг, прылеплены да аднаго са ста фермерскіх трактароў у Гажычках, што недалёка ад чэшскай мяжы ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту.

Паліцыя паведамляе, што фермера ўжо затрымалі, яму выставілі два абвінавачанні: за распальванне варожасці і ўсхваленне агрэсіўнай вайны і усхваленне таталітарызму.

Міністр унутраных справаў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі паведаміў у сацсетцы X, што скандальны банэр, фота якога трапіла ў інтэрнэт, быў неадкладна выдалены паліцыяй. «Нельга дапусціць такіх злачынных дзеянняў», – напісаў Марцін Кервінскі.

Адметна, што арганізатары пратэсту рашуча адхрысціліся ад гэтага лозунга аднаго з удзельнікаў акцыі.

У Польшчы праходзяць масавыя акцыі пратэсту мясцовых фермераў, якія пратэстуюць супраць вольнага гандлю з Украінай, а таксама супраць еўрапейскага «Зялёнага ладу».


iar/pap/ez